Теракт в Гродно оказался очередным спектаклем силовиков?


Пропагандисты презентовали полную версию боевика с элементами фантастики. Сценарий следующий: силовики ликвидировали очень опасного и вооруженного до зубов террориста, который якобы собирался взорвать здания силовых структур в Гродно. Похоже, что и сам Лукашенко до конца не уверен в этой истории. «Но вряд ли этот человек, который даже париком и гримом не умеет пользоваться, нос какой-то там нацепил, понимал, что его камеры фиксируют. Мы его и фиксировали, несколько дней шли по следу, еще из Могилева, видели все его замашки и прочее», – сказал он на сегодняшней встрече с журналистами.

Смотрите сюжет в нашем видео:

Паводле версіі прапаганды, чалавек са сфальшаваным пашпартам на імя Аляксея Ламакіна набываў у крамах дэталі для вырабу выбухоўкі і ездзіў у лясныя сховішчы па зброю.

«Адкуль узялася гэтая зброя, хто гэта паклаў, хто гэта схаваў? Па вялікім рахунку, гэта больш паказвае некампетэнцыю спецслужбаў, калі, згодна з іх наратывам інфармацыйным, усё ідзе з Польшчы ў Беларусь», – кажа адмысловец у нацыянальнай бяспецы, палітолаг Аляксандр Казак.

Сілавікі маглі затрымаць гэтак званага тэрарыста ў тым жа лесе, але пастанавілі зрабіць гэта ў шматкватэрным жылым доме нумар 5 на вуліцы Курчатава. А каб і жыхары былі ў бяспецы, сцвярджаюць на дзяржаўным канале, іх загадзя эвакуявалі з кватэраў. Мы дазваніліся аднаму з жыльцоў гэтага дому, каб спраўдзіць інфармацыю.

«Бабуля была, яна кажа, што ўвесь гэты час яна заставалася ў кватэры. Казалі, што нешта грамыхнула, упала, яны падумалі, што нехта мяняе шкло і проста ўпала рама», – распавёў жыхар дому нумар 5 па вуліцы Курчатава ў Горадні.

Выклікае пытанне, чаму не паказалі моманту, як умоўны тэрарыст аказвае супраціў сілавікам. А выбухі – дык і зусім не ад баявых гранатаў, дый самыя сілавікі рызыкоўна ішлі на адкрыты агонь, заўважае экс-супрацоўнік спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Ігар Макар. Маўляў, спецпадраздзяленні гэтак не працуюць:

«Ніколі дзяржава не будзе затрымліваць чалавека, які рыхтаваў тэракт. Бо гэта вельмі важна: чалавек можа раскрыць абсалютна ўсё павуцінне: хто рыхтаваў дзе як і гэтак далей. Ніколі яго не будуць ліквідаваць».

Як правал спецаперацыі можна разглядаць і перамовы, якія сілавікі нібыта вялі са злачынцам. У такім разе, падкрэслівае былы алмазавец, перакрэслены ўвесь прынцып такога кшталту аперацыяў – нечаканасць.

«Яны малайцы, увесь час стаялі, хлопцы, ужо было вечар, і яны ўсё стаялі там», – казалі жыхары дому. Як такога мог не заўважыць чалавек, што рыхтаваўся здзейсніць тэракт? Калі працу сілавікоў запрыкмецілі нават бабулі ля пад’ездаў.

«Тут відавочна, што тут рэальна ідзе пастаноўка, і яна прызначалася да Дня Волі: паказаць, што вось ёсць такія людзі, бэчэбэшнікі, і яны рыхтавалі тэракт», – лічыць Ігар Макар.

Аналагічнае меркаванне мае і ініцыятыва былых сілавікоў «BYPOL». Паводле іхных звестак, ролю тэрарыста Ламакіна выканаў супрацоўнік КДБ Віцебскай вобласці Аляксей Захараў.

«Гэта дзейны супрацоўнік КДБ, які працуе ў так званай наружцы, гэта аператыўна-пошукавы аддзел КДБ па Віцебскай вобласці Захараў Аляксей Мікалаевіч 1981 года нараджэння», – зазначыў прадстаўнік ініцыятывы «BYPOL» Аляксандр Азараў.

Гаспадароў кватэры, у якой адбылася страляніна, ужо затрымалі.

«Яны там у засценках, мы з імі працуем. Гэта жудасныя бэчэбэшнікі. Чаму так атрымліваецца, што ўсе тэрарысты асядаюць у гэтых кватэрах», – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Гэтак званы тэракт дазволіць яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі ў Беларусі, мяркуе эксперт:

«Гэта выдатная падстава для кантролю, больш апраўданая, нават для лукашыстаў, што ўсе гэтыя рэпрэсіі – апраўданыя», – лічыць адмысловец у нацыянальнай бяспецы, палітолаг Аляксандр Казак.

Па факце рыхтавання тэракту КДБ распачаў крымінальную справу, у межах якой 14 чалавек апытаныя і 5 узялі пад варту.

Вольга Васільева, «Белсат»