«Звер з Усходу»: як гарадзенец праславіўся ў Швецыі


Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу.

Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам, прыйшоў у рэстлінг, глядзіце ў першым сюжэце (відэа вышэй).

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

  • Як сямʼя беларусаў папулярызуе ў ЗША народныя песні.
  • Студзіводы – малая айчына падляскіх беларусаў.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.