Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу.
Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам, прыйшоў у рэстлінг, глядзіце ў першым сюжэце (відэа вышэй).
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.