ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


“Адмена санкцыяў добра паўплывае і на рэгіянальную стабільнасць. Вяртанне Ірану на палітычную арэну свету мусіць паслабіць рэгіянальныя канфлікты, ды палепшыць узровень бяспекі ў Іраку. І хаця цяжка чакаць хуткіх зменаў – у доўгай перспектыве – гэта крок у бок стабілізацыі”

Стабілізацыі для Іраку, які разам з Расеяй, Іранам і сіламі Башара аль Асада каардынуе збройныя дзеянні ў рэгіёне. Але новая нафта на і без таго перапоўненым рынку не ўсім на карысць.НАУР АЛЬ ЗАУБІ, МЭНЭДЖЭР НА ДУБАЙСКІМ ФІНАНСАВЫМ РЫНКУ

“Існуе небяспека таго, што адмена санкцыяў толькі пагоршыць сітуацыю на нафтавым рынку і палітычную абстаноўку – ніхто не можа сказаць, як доўга будзе працягвацца Еменскі крызіс і краіны рэгіёну – перадусм Саўдаўская Аравія сутыкнуцца з дэфіцытам бюджэту. Гэтыя чыннікі даюць нагоду да панікі на рынку”

Іран і Саудаўская Аравія традыцыйна падтрымліваюць розныя бакі канфліктаў ў Сірыі, Лівіі і Емене. Цяпер жа з узмацненнем пазіцыяў Тэгерану, няспынныя войны могуць разгарэцца з новай сілай. Дый і з санкцыямі ня скончана – ў дзень адмены старых, Вашынгтон увёў новыя абмежаванні – ў адказ на выпрабаванні іранскіх балістычных ракет. Праўда гэтым разам – толькі супраць 11 фізічных і юрыдычных асобаў.