ЗША працягнулі санкцыі супраць Расеі


МАША МАКАРАВА, АСАЦЫЯЦЫЯ «ЗА СВОБОДНУЮ РОССИЮ»:«Вайна ва Украіне працягваецца. Учора ў зоне АТА загінула тры асобы, прадстаўнікі расейскага войска. Складана казаць, што канфлікт вычарпаны, што расейскіх войскаў ва Украіне няма, няма расейскіх добраахвотнікаў. Яны там усцяж ёсць. Пуцін намагаецца замарозіць канфлікт і выкарыстаць яго як прыладу дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне».

Першы пакет санкцыяў ЗША і ЕЗ быў уведзены ў 2014-ым годзе ў адказ на правядзенне ў Крыме рэферэндуму пра далучэнне паўвыспы да Расеі. Праз чатыры месяцы пасля гэтага стала вядома пра новыя абмежавальныя захады ў сферы энергетыкі, абароны і фінансаў. Санкцыі пашыраліся і пазней. Крэмль не аднойчы заяўляў, што такія крокі міжнароднай супольнасці ніяк не паўплывалі на эканамічную сітуацыю ў Расеі. Фінансавыя праблемы тлумачылі нізкімі коштамі на нафту. Апаненты ж уладаў мяркуюць, што краіна апынулася ў глыбокім крызісе.УЛАДЗІМІР КАРА-МУРЗА, РАСЕЙСКІ ЖУРНАЛІСТ:«Мы бачым да чаго давяла палітыка цяперашняга рэжыму. Мы бачым падзенне эканомікі, велізарную дэвальвацыю. Мы бачым курс на народную ізаляцыю, што ў нас усюды ворагі. Гэта шлях у тупік».Зрэшты, пра гэта сведчаць і апошнія эканамічныя вынікі. Расейскі статыстычны камітэт прызнаў, што за мінулы год Валавы ўнутраны прадукт у краіне скараціўся амаль на чатыры адсоткі. У тым самым часе колькасць беспрацоўных вырасла больш як на сем адсоткаў. Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі пагоршыла сацыяльна-эканамічны прагноз на наступныя гады. Да прыкладу, цягам бліжэйшых чатырох гадоў пенсіі ў краіне паменшацца на 10 адсоткаў. Але, нягледзячы на сумную статыстыку, рэйтынг кіраўніка краіны ня падае. Гэтак, паводле Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі, за Уладзіміра Пуціна гатовыя галасаваць семдзесят чатыры адсоткі грамадзянаў. Некаторыя адмыслоўцы да такіх вынікаў ставяцца скептычна.МАША МАКАРАВА, АСАЦЫЯЦЫЯ «ЗА СВОБОДНУЮ РОССИЮ»:«Цяжка сказаць, што гэтым апытанням можна верыць. Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму сацыялогія, як вядома не працуе. Цяжка сказаць пра тое, што расейцы, якія адчуваюць небяспеку ў расейскім паветры, рэпрэсіўнасць расейскага заканадаўства адказваюць на гэтыя пытанні шчыра».Пакуль жа Крэмль выказаў шкадаванні з нагоды падаўжэння тэрміну санкцыяў ЗША. Абмежавальныя ж захады Еўрапейскага Звязу супраць Расеі дзеяць да ліпеня. Аднак ня выключана, што і яны будуць падоўжаныя. Галоўная ўмова іх зняцця – поўнае выкананне Расеяй Менскіх дамоўленасцяў.Больш у відэаматэрыяле!