ЗША і Польшча – не пагражаюць нашай незалежнасці. Іншая справа Расея

Беларусь цягам апошніх 5 год усяляк супраціўляецца размяшчэнню расейскае базы на сваёй тэрыторыі. Магчыма, справа яшчэ і ў тым, што Масква не гатовая заплаціць Менску дастатковую цану за гэты аб’ект. Суседняя Польшча ж тым часам наадварот змагаецца за паўстанне сталае амерыканскае базы на сваёй тэрыторыі, ды яшчэ і гатовая заплаціць за яе 2 мільярды долараў ЗША. Дзве суседнія краіны два супрацьлеглыя падыходы. Госць Студыі Белсат – рэдактар аналітычна-інфармацыйнай праграмы «Прасвет» на Белсаце Сяргей Пеляса:

«Беларусы разумеюць, што расейская база на тэрыторыі Беларусі можа быць пагрозаю для незалежнасці нашай краіны. А палякі наадварот лічаць, што магчымае размяшчэнне амерыканскай сталай базы – гэта гарантыя для незалежнасці Польшчы. ЗША і Польшча не пагражаюць незалежнасці Беларусі, а сярод палітычнай эліты Расеі пануе ідэалогія«рускага міру» – Расея спрабуе вярнуць сабе кантроль над былымі дзяржавамі СССР». Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: Christy Bowe / Globe Photos via ZUMA Wire / FORUM

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу