Зоркі YouTube


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Відэаблог. Справа зацягвае: не проста жывеш, а ўвесь час думаеш, што вось гэта трэба было б зняць і выкласці на публіку, і гэта, і гэта. Жыццё ў значнай ступені пачынае служыць сыравінай для паказу на YouTube. Дзеля славы ці грошай, дзеля забаўкі ці каб данесці нешта карыснае людзям і свету? Тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «Зоркі YouTube. Хто яны і навошта запальваюцца?».

Госця студыі – папулярная беларуская фэшн-блогерка, пачынаючая актрыса Каця Казлоўская:

Ці ты лічыць яна сябе зоркай YouTube? Хто самыя важныя гледачы і крытыкі яе блогу? Як вырашыла завесці блог? З якімі рэакцыямі гледачоў сутыкалася, што было самым крыўдным? Колькі траціць на свой блог і колькі зарабляе на ім? Наколькі гэта працаёмкі працэс? Наколькі вірусныя відэа больш дзейсныя за рэгулярныя тэматычныя выданні? І наколькі «зоркі YouTube» – з’ява аднаго дня? Наколькі вонкавыя стэрэатыпы граюць на руку блогерам? І ці важна блогеру быць разумным і трымацца аднаго канцэптуальнага кірунку? Як манетызаваць свой блог? І наколькі гэта магчыма ў Беларусі?

А хто для Вас беларускія «зоркі YouTube»? Ці хацелі вы такім чынам праславіцца?

Таксама героі выдання – Ксенія Дзягелька, што займела рэспубліканскую славу, дзякуючы кліпу «Я из деревни», зробленаму для яе прадусарам Андрэем Павуком.

Ксенія Дзягелька і Андрэй Павук

А таксама – бізнесовец Георгій Кіршкурка, больш вядомы як блогер Жорчык Ліцвін са сваім братам – брутальныя мужчыны задушэўна і рамантычна праспявалі на аматарскую камеру легендарны «Аксамітны летні вечар…» Сержука Сокалава-Воюша, які ў свой час выконваў беларускі тэнар з Амерыкі Данчык.

Георгій Кіршкурка

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00, а таксама онлайн на нашай старонцы.