Золатава: У Расеі ёсць памкненне ўплываць на беларускую грамадскую думку

Ці ведалі ініцыятары «справы БелТА», чым скончыцца распачатая імі гісторыя? Паўгода допытаў, затрыманняў, абвінавачванняў, стратаў – і справа нарэшце дайшла да суда. Апошняя абвінавачаная ў рэзананснай справе – галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава – у студыі праграмы «Размова дня» адказвае Святлане Калінкінай, на каго была разлічана гэтая атака, ці ёсць расейскі інтарэс у беларускіх СМІ і на чыім баку ў гэтым супрацьстаянні чыноўнікі.

Госця «Размовы дня» прызнаецца, што спрабавала з калегамі падлічыць, колькі часу было выдаткавана на «справу БелТА». Адных допытаў за некалькі месяцаў набралася больш за сотню. За гэты час стала зразумела, што нават ініцыятары справы не ведалі, чым яна абернецца, хоць, на думку Золатавай, гэта і была мэтанакіраваная спроба адваяваць для дзяржаўных медыяў большы ўплыў у інтэрнэце. Ці толькі афіцыйныя беларускія СМІ зацікаўленыя ў перадзеле сфераў уплыву ў айчыннай медыяпрасторы? Адразу некалькі асноўных расейскіх каналаў звярнуліся да беларускае тэмы. Што гэта: журналісцкая рэакцыя на падзеі ці мэтанакіраваная праца, якую калісьці праводзілі з Украінаю?

«Павышаную цікавасць да Беларусі можна заўважыць ужо з сярэдзіны мінулага года дакладна. Прынамсі можна меркаваць па тэлеграм-канале «Незыгарь». Спачатку не заўважна ў ім было беларускай тэматыкі, а пасля яна з’явілася і з’явілася яе вельмі шмат. Але я б не стала параўноўваць нашую сітуацыю з украінскаю. Канечне, у Расеі ёсць памкненне ўплываць на Беларусь, на беларускую грамадскую думку, на настрой нашага насельніцтва. Гэта відавочна, гэта зразумела, але я не думаю, што тут могуць быць нейкія больш ваяўнічыя настроі», – выказалася Золатава.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Сілавікі і чыноўнікі ананімна перадаюць падзякі. Андрэй Кім – пра мяккую сілу беларускае мовы

Аўтар ідэі праймерыз: трэба вылучаць не суперніка Лукашэнкі на выбарах

Бунт таксістаў: адмаўляюцца працаваць 18 гадзінаў штодня за капейкі

Долар па тры рублі? Ці ў 2020-м нас чакае крызіс узору 1990-х

«Цукровая мафія»: чаму Ціхіня не стаў мільянерам?

Дазволім расейцам перапісаць гісторыю Беларусі?

Інтэграцыя перайшла ў шэраг страшылак?

Лукашэнка здымае Ярмошыну. Што на гэта апазіцыя?

ЗША дапаможа Беларусі выбрацца з «братэрскіх» абдымкаў