Знаёмцеся: «апошні літоўскі шляхціч»


У вёсцы Нарвойшы ля Вільні жыве каларытны бізнесовец, які называе сябе «апошнім літоўскім шляхцічам», цікавіцца беларушчынай і клапатліва збірае звесткі пра свой род.

Продкі Францішка Ішоры перасяліліся некалі ў Вялікае княства Літоўскае з Вугоршчыны. Цяпер іх нашчадак гадуе двух сыноў у Нарвойшах пад Вільняй ды займаецца продажам дроў, якія нарыхтоўвае ў сваім уласным лесе.

Пан Францішак вельмі шануе беларускую мову, а таксама памяць сваіх продкаў, якія цягам некалькіх стагоддзяў жывуць у ваколіцах былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Сам сябе пан Францішак жартаўліва называе «апошнім шляхцічам у Літве».

Як жывецца сёння нашчадку старога роду? Ці падабаецца ягонаму сыну «махаць шабляй»? І як да зяця-шляхціча ставіцца ягоная цешча? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.