Зміцер Саўка – даследнік беларусаў у Амерыцы і «лінгвіст ад нараджэння»


У Менску ўспамінаюць выбітнага беларускага мовазнаўцу Змітра Саўку, які заўчасна пайшоў з жыцця больш за 3 гады таму. У менскім Літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча ягоныя сябры і калегі прэзентавалі выдадзеную пасмяротна кнігу Саўкі «Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы».

З самага пачатку працы «Белсату» Зміцер Саўка быў кіраўніком моўнай службы нашага тэлеканалу. Пра сённяшнюю прэзентацыю, а таксама пра тое, якую спадчыну пакінуў нам выбітны лінгвіст, – у нашым матэрыяле.

«Мы ўсе ведаем Змітра як лінгвіста, і мне вельмі цікава было пазнаёміцца з гэтай кнігай, таму што тут ён выступае як даследчык паваеннай эміграцыі. Падаецца нечаканым такі ракурс, але ў Змітра былі вельмі шырокія зацікаўленасці, і даследаванне эміграцыі – сярод іх. Кніга пісалася больш як дзесяцігоддзе, Зміцер ездзіў у Амерыку і там пісаў гісторыю амерыканскай арганізацыі БАЗА – Задзіночання беларусаў Амерыкі.

Я як карэктарка вычытвала не адну кнігу пра гісторыю паваеннай эміграцыі. Гэтая адрозніваецца. Акрамя таго, што тут ёсць звычайныя для даследавання рэчы, – статыстыка, спісы, прозвішчы – гэтая кніга вельмі эмацыйная. Бачна, што Зміцер пісаў пра тое, што яму баліць, пра тое, што яму цікава…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Як «Белсат» ужо паведамляў, праект закону «Аб дзяржаўным падтрыманні беларускай мовы» не ўключылі ў план падрыхтоўкі законапраектаў для абмеркавання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у 2020 годзе.

Чаму закон затрымалі, якія праўкі гатовыя ўнесці стваральнікі праекту і якія планы маюць для яго прасоўвання? Алесь Залеўскі паразмаўляў з дэпутаткаю Палаты прадстаўнікоў і старшынёю Таварыства беларускае мовы Аленай Анісім.

belsat.eu

Калаж з фота: REUTERS / Brendan McDermid / Forum