Размова Зміцер Міцкевіч: Інтарэсы Расеі ды Украіны могуць сітуатыўна супадаць


Акалічнасці шпіёнскага скандалу паміж Менскам і Кіевам, у прыватнасці абнародаванне інфармацыі аб затрыманні Паўла Шаройкі ўкраінскім бокам, сведчаць пра тое, што інтарэсы Украіны ды Расеі могуць сітуатыўна супадаць. Такую думку ў праграме «Размова дня» выказаў аналітык праекту «Belarus Security Blog» Зміцер Міцкевіч.

«Украінцы, значная частка іх экспертнага пулу, усяляк імкнуцца паказаць, што Беларусь не з’яўляецца суб’ектам міжнароднай палітыкі і не кантралюе сферу бяспекі. Гэта выгадна і Расеі, якая дамагаецца ізаляцыі Беларусі», – кажа эксперт.

Чаго хоча Украіна, малюючы з Беларусі агента Крамля? Што даводзіць такім чынам Захаду Масква?

Падрабязней пра наступствы шпіёнскага скандалу – у поўным выданні праграмы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча са Зміцерам Міцкевічам.

Глядзі таксама
Каментары