Зміцер Казлоў: Калі б я сказаў, што хачу сядзець увесь свой тэрмін, што б яны зрабілі?

А цяпер Ворша і нечаканае вызваленне. Блогер Зміцер Казлоў, ён жа Шэры Кот, – на волі. 26 содняў за кратамі. І радавацца няма чаму, бо блогера чакаюць яшчэ больш за два месяцы па адміністратыўных артыкулах.

Праваабаронцы гавораць, што гэта незаконна, а адміністратыўныя пакаранні сумарна не могуць перавышаць 25 содняў. А што гавораць праваахоўнікі і сам блогер?Зміцер Казлоў, блогер Шэры Кот з намі на сувязі:

«Пасля вечаровай праверкі намеснік кіраўніка ІЧУ […] сказаў, што тут адбываюцца нейкія выпадкі захворвання, людзей возяць у больніцу, страўнік схватвае, дызентэрыя нейкая, і кажа, што неабходна правесці нейкую дызенфекцыю, што клапоціцца пра здароўе і кажа, што вось ёсць для мяне нядрэнныя навіны, што мяне выпускаюць на пэўны час…»

Зміцер Казлоў распавёў, што спачатку не прыдаў гэтаму значэння, а пасля падумаў і зразумеў, наколькі гэтая версія абсурдная:

«Цяпер я думаю, што б, цікава, было, калі б я сказаў: а я не хачу выходзіць, падпісваць нейкія паперы… Я хачу сядзець увесь свой тэрмін. Што б, цікава, яны зрабілі?»

Блогер сказаў, што самым складаным стаў менавіта даўгі тэрмін утрымання яго ў зняволенні, але ўмовы былі прымальнымі, хоць, як зазначае Зміцер, «дзіўна было б, калі б у ІЧУ пачалі карміць амарамі і шампанскім».

Таксама блогер патлумачыў, чаму, на яго меркаванне, менавіта ён атрымаў такія непараўнальна вялікія (нават у супастаўленні з арганізатарамі акцыяў супраць інтэграцыі) тэрміны зняволення.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

Мікола Дзядок: Рэпрэсіўная машына мусіць працаваць

Тайскі бокс для ўсіх

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела