Гарачы каментар Зміцер Дашкевіч: «Нездарма прыйшоў чалавек горшы за камуністаў»


Актывіст Зміцер Дашкевіч працягвае змаганне за Курапаты. Ідзе збор сродкаў на правядзенне «Ночы расстраляных паэтаў», якая мае адбыцца 29 кастрычніка. А таксама ў менскі аблвыканкам і гарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне традыцыйнага шэсця на Дзяды, якое мае адбыцца ў нядзелю 3 лістапада. Зміцер Дашкевіч з намі на сувязі.

«…Нешта беларускі народ не дарабіў у 90-я гады. І, на маю думку, зразумела што. Не адбылася дэкамунізацыя. Мы ходзім па вуліцах, якія названыя ў гонар тых, хто падпісваў расстрэльныя спісы, хто рэзаў людзей. Нездарма прыйшоў чалавек, я мяркую, яшчэ горшы за камуністаў. Як распавядаюць народныя паэты, з камуністычнай уладай, з Машэравым, яшчэ можна было хадзіць па вуліцы, вітацца, размаўляць пра беларускую мову. Прыйшоў чалавек, які сказаў: я вярну вас у Савецкі Саюз. І ўмудрыўся нават адрадзіць праклятае самымі камуністамі імя Сталіна. Вось што адбылося з-за таго, што мы не дарабілі нейкую працу…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Ці ў Беларусі афіцыйна асудзяць сталінскі рэжым? Адказваюць менчукі.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары