Зміцер Дашкевіч: Апазіцыя не ўплывае на колькасць людзей, якія выходзяць на пратэсты


«Праблема беларускай апазіцыі ў тым, што ў нас якога палітычнага актывіста ні вазьмі, ён адразу прэзідэнт праз амбіцыі», – кажа з іроніяй Зміцер Дашкевіч. Лідар «Маладога Фронту» заклікае проста рабіць сваю справу, без удавання ў месіянства.

Што да магчымае Плошчы гэтай вясной, то Дашкевіч асцярожны ў прагнозах, але перакананы, што пасля змены ўлады Аляксандра Лукашэнку чакае турма або вандроўка на сваім «Боінгу» да Венесуэлы ці Кубы.

Пра гэта, новых лідараў, якія з’явіліся падчас «дармаедскіх» пратэстаў і пра тое, навошта Змітру Дашкевічу стрымінг – у «Размове Мацкевіча».