Жыхары Менску распавялі, ці лічаць яны 7 гадоў «за наркотыкі» справядлівым турэмным тэрмінам


«Антынаркатычны дэкрэт – гэта генацыд нацыі», – з гэткімі словамі ўдзельнікі Руху «Маці 328» звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння ў парламенце адбылася сустрэча працоўнай групы па змяненні антынаркатычнага заканадаўства – родныя асуджаных паводле «наркатычных» артыкулаў намагаюцца пераканаць улады змяніць пакаранні па гэтых артыкулах на мягчэйшыя. Пра вынікі распавядае Вольга Кавалькова, юрыст і сустаршыня БХД.

Уявіце сабе, што малады беларус 20-25 гадоў упершыню трапляе ў турму на 7 гадоў, напрыклад, па «наркатычным» 328 артыкуле. Ён выйдзе з нашай турмы лепшым чалавекам ці жорсткім злачынцам? Слухаем меркаванні беларусаў.

belsat.eu