Жанчыну ў інвалідным вазку хочуць выкінуць з кватэры ў прытулак для бяздомнікаў


Жанчыне ў інвалідным вазку пагражаюць высяленнем з кватэры

Жанчыне ў інвалідным вазку пагражаюць высяленнем з кватэры ў доме для ветэранаў ды інвалідаў. Высяляюць таксама яе 18-цігадовую дачку, якая пражыла ў гэтай кватэры ўсё сваё жыццё. Улады не даюць ніякага жытла ўзамен, а толькі прапаноўваюць аформіцца ў прытулку для бяздомнікаў.

Жыхары вуліцы Юбілейнай у Гомлі – супраць будоўлі новых дамоў у суседстве з іхнымі

Прычынаў, каб гэтага не рабіць, людзі называюць даволі шмат. Адная з іх нават шакуе непадрыхтаванага гледача. Ці пачуюць гэтыя аргументы чыноўнікі і наколькі яны важкія для іх?

У Магілёве не здолелі назбіраць вучняў у першыя класы з беларускаю моваю навучання

У Магілёве ў першы клас з беларускаю моваю навучання падалі заявы бацькі ўсяго дзвюх дзяўчынак. На шчасце, школа пайшла ім насустрач і адчыніла клас. Трэцяя вучаніца – сямікласніца Ялінка – ужо пяты год навучаецца на роднай мове адная ў класе.

Унікальнаму, адзінаму ў Горадні прыватнаму музею, патрэбная дапамога

У Горадні месціцца музей гісторыі і побыту, створаны Янушам Парулісам. Уся экспазіцыя, якую складаюць больш за 30 тысяч экспанатаў, змяшчаецца ў невялікім доме, дзе жыве і ўласна гаспадар з сямʼёю. Праз нястачу месца большасці экспанатаў спадар Януш проста не можа паказаць наведнікам. Дый самая экспазіцыя праз вялікую арэндную плату хутка можа апынуцца пад пагрозаю знікнення.