Ці спраўляецца са сваймі абавязкамі ААН?

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/stBmxrW17PQ”][vc_column_text]Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, як вядома, была ўтвораная дзеля падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва між дзяржавамі. Узніклая пасля Другой сусветнай вайны, каб, урэшце, усім замірыць ды не дапусціць новых войнаў, ААН, аднак, не толькі не здолела іх спыніць ды зрабіць усё чалавецтва шчаслівым, але і сталася месцам сустрэчы ды гучных прамоваў тых дзяржаваў, якія і сёння ваююць ды ў якіх пануе дыктатура.Саміт у Нью-Ёрку запомніцца не толькі ўзаемнымі дэмаршамі расейскай ды ўкраінскай дэлегацыяў, акцыямі пратэстаў грамадскіх ды палітычных актывістаў пад вокнамі высокай сустрэчы. Бадай, галоўнымі сталіся не словы ўдзельнікаў саміту з афіцыйнай трыбуны, але закулісныя перамовы прэзідэнтаў ЗША ды Расеі адносна войнаў у Сірыі ды на ўсходзе Украіны. Зрэшты, разануў прынамсі беларускае вуха і выступ Аляксандра Лукашэнкі, які, пастаўляючы зброю ў Сірыю, заклікаў, аднак, усіх да міру, а таксама выхваляўся сваім разуменнем правоў чалавека, якія дзе-дзе, а ў нашай краіне аніяк не парушаюцца. У «Гарачым каментары» – палітолаг Павел Усаў.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Тэгі: ААН

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела