Здымкі затрыманняў з Менску абляцелі ўвесь свет. Як высветлілася сёння, прынамсі 110 асобаў затрымалі. Людзей вазілі аўтазакамі па Менску, складалі пратаколы, сёння некаторых судзілі. Некаторых брутальна затрымлівалі і судзілі. Святлана Вяргейчык – адна з затрыманых пад помнікам Якуба Коласа.
Святлана Вяргейчык распавядае, як яе затрымліваў АМАП.
«Яны падышлі, калі я сядзела на лаўцы і сказалі, што нельга тут сядзець. Я сказала, што не буду нічога паказваць… Пасля падышоў мой муж. Некалькі разоў яны сказалі, што нельга тут знаходзіцца »паводле закону«. Калі ён запытаў паводле якога, яны схапілі яго і панеслі. Я пачала яго ратаваць», – распавядае Святлана Вяргейчык.
Жанчына кажа, што яе не запіхвалі ў аўтазак, бо яна ўжо ляжала на зямлі.
«Муж распавядаў, што нехта ў грамадзянскім гаварыў, што можна яшчэ затрымаць 15 чалавек, яшчэ затрымаць. Нейкае бяздушша. Ніхто нічога не парушаў», – кажа мянчанка.
Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»