Запуск айчыннай атамнай электрастанцыі не дазволіць Беларусі стаць незалежнай ад расейскай энергіі, сцвярджае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Налета Беларусь спыніць імпарт расейскай электраэнергіі. Паводле міністру энергетыкі нашай краіны Уладзіміра Патупчыка, бакі не здолелі дамовіцца аб коштах, таму супраца спыняецца. Пры гэтым праблемы ёсць у супрацы ў газавых пастаўках, як паведамляе віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Улады Беларусі дамагаюцца выхаду на адзіны рынак газу і нафты, каб кошты на газ на мяжы Беларусі былі роўныя расейскім. Цяпер розніца прыблізна ў два разы.
«Запускаем АЭС, але ядравае паліва будзем набываць у Расеі, – кажа госць праграмы. – Гэта сведчыць пра тое, што ніякага адыходу ад Расеі як манапольнага пастаўшчыка энерганосьбітаў няма».
ДД; фота вокладкі – Васіль Федосенка/Reuters