Замак-прывід: ці варта адбудаваць сімвал Ляхавічаў?


Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст.

Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі Беларусі трынаццацігадовай вайне. Час і людзі прычыніліся да яго поўнага знікнення з паверхні зямлі. Засталіся адно мемарыяльныя помнікі-знакі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.