«Залаты век Беларусі» – тэрмін, які не сустрэнеш у афіцыйных падручніках і энцыклапедыях, але ён шырока выкарыстоўваецца ў прыгожым пісьменстве і ў навуковай гістарыяграфіі.
У БССР і лукашэнкавай РБ ён не мог выкарыстоўвацца ў прынцыпе, бо аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы заўсёды цвердзяць, што менавіта яны стварылі ці ствараюць «залаты век» краіны.
Толькі ў працах гісторыкаў у эміграцыі і незалежніцкай гістарыяграфіі праз параўнанне розных перыядаў гісторыі Беларусі «алатым векам» найчасцей называецца XVI стагоддзе.