Закон аддаляецца ад Канстытуцыі, калі за яго бяруцца беларускія заканадаўцы


«Несумненна, беларускі закон «Аб СМІ» патрабуе шмат удасканаленняў і ўдакладненняў, але не ў тым кірунку, у якім намагаецца працаваць спадар Якубовіч (рэдактар «Советской Белоруссии»). Калі беларускія заканадаўцы бяруцца правіць законы, атрымліваецца адваротны вынік: закон набывае не большую блізкасць да Канстытуцыі, а аддаляецца ад яе і абмяжоўвае правы беларускіх грамадзянаў: як журналістаў, так і звычайных людзей», – так Міхась Янчук пракаментаваў прапановы Паўла Якубовіча «удасканаліць» закон «Аб СМІ».