Закапаная радзіма. Журналіст «Белсату» наведаў родную вёску. «Белсат едзе»


«Белсат едзе» па Гомельшчыне. Нельга было не даехаць у маю родную вёску, дзе прайшло і маё дзяцінства. Буда-Кашалёўшчына, вёска Фундамінка. У 2004 годзе тут жыло 170 чалавек, цяпер не назбіраецца і 30. «Белсат» даехаў, мы на месцы і паглядзім, як жыве Фундамінка.

– Чыстата, крапівы няма (усміхаецца).

– І людзей няма?

– І людзей няма, ну! Але нас не кідае, хоць мы і адныя. Хоць мы і адныя тут. Усё харашо.

– Вы ж на пошце працавалі, хадзілі ўсё жыццё, тут было столькі хатаў, столькі людзей, а зараз нікога?

– Зараз нікога. Пошту насіла, працавала 30 год. І за гэтыя 30 год, мне падаецца, было 640 двароў. Вот, колькі было.

– А зімой не страшна вам тут?

– Неа! Увогуле не страшна! Увогуле не! У нас тут во – два буслы жывуць у нас, і казулі там жывуць, перабягаюць у гэтым кустарніку, харашо! Паглядзіш, то вожычак ідзе, то воран крычыць, ляціць і ўсё такое… І харашо… Старасць мы дажываем як нада!

– А моладзь?

– А моладзі тут увогуле няма, уся моладзь у Мікалаеўке – аграгарадок, яны там жывуць… Там і клуб, там і ўсё! А мы, старычкі, ужо будзем дажываць тут, таму што іх і нельга кранаць, старыкоў, нас адсюль…

Працяг – у сюжэце Сяргея Падсасоннага, belsat.eu