Забойства беларускай дзяржавы. 2019 год у «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою

Найцяжэйшы год у дачыненнях з Расеяй за апошнія 20 год, адкрыццё на Захад і супольная мова Лукашэнкі з Зяленскім. Вынікі 2019 г. у замежнай палітыцы Беларусі.

Ад ультыматуму да ўльтыматуму. Гарачы год у дачыненнях Беларусі з Расеяй

2019 год мы пачыналі з гэтак званага ўльтыматуму Дзмітрыя Мядзведзева, калі расейскі прэм’ер сказаў наўпрост: калі Менск хоча далейшых субсідыяў – мусіць выконваць падпісаную Лукашэнкам дамову. І ўлады Беларусі на гэта пагадзіліся. Увесь год рыхтаваліся таямнічыя дарожныя мапы, зʼяўляліся інфармацыйныя ўкіды пра іх сапраўды змест, мы разважалі пра тое, наколькі яны пагражаюць беларускаму суверэнітэту… Дзе мы апынуліся пасля ці не самага гарачага года інтэграцыі, высвятляў Усевалад Шлыкаў.

Павел Усаў: Падпісанне усіх дарожных мапаў – гэта забойства беларускай дзяржавы

Анексія не адбылася, расейскай вайсковай базы ў Беларусі таксама няма. Аднак інкарпарацыя ў Расею ідзе мірным шляхам. Большасць дарожных мапаў для інтэграцыі з Расеяй узгаднілі, хаця іх яшчэ не падпісалі. Што будзе азначаць падпісанне усіх дарожных мапаў? Наколькі сур’ёзная пагроза суверэнітэту? Як захаваць Беларусь? Інтэрв’ю з палітолагам Паўлам Усавым.

Таннейшыя шэнгенскія візы для беларусаў і амерыканскі дэсант у Менску

Перадусім праз сітуацыю з Расеяй Беларусь шукала магчымасцяў контрбалансу і моцных геапалітычных партнёраў… Уладам удалося прадэманстраваць і Крамлю, і сваім грамадзянам дыпламатычны баланс у вонкавапалітычных дачыненнях. Злучаныя Штаты, Кітай, Аўстрыя, Сербія – гэта сустрэчы на высокім узроўні. Але ці ўдалося правесці якасную дыверсіфікацыю ў замежнай дзейнасці? Юлія Цяльпук.

Пра галоўную праблему Беларусі ў інтэрв’ю з еўрадэпутатам Робэртам Бедраням

Ізаляцыя Беларусі ад еўрапейскіх партнёраў і праблемы з дэмакратыяй у Беларусі. Робэрт Бедрань, старшыня дэлегацыі ў справах Беларусі ў новым складзе Еўрапейскага парламенту, звяртае ўвагу на гэтыя дзве праблемы. Таннейшыя шэнгенскія візы для беларусаў, інтэграцыя беларускага грамадства з грамадствам Еўразвязу і пратэст Літвы супраць БелАЭС. Гэтыя тэмы застаюцца важнымі ў дачыненнях нашай краіны з Аб’яднанай Еўропай. Еўрадэпутат збіраецца ў Менск і плануе павялічыць падтрымку беларускаму грамадству і незалежным медыя. Інтэрвʼю Алеся Сіліча з Бруселю.

Лукашэнка і Зяленскі знайшлі агульную мову. Беларусь зарабіла ва Украіне

Яшчэ да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага шмат у чым параўноўвалі з Аляксандрам Лукашэнкам. Цяжка сказаць, ці падабаецца кіраўніку Беларусі такое параўнанне, але ён стала займае першыя месцы сярод самых папулярных замежных палітыкаў ва Украіне. На чым грунтуецца гэтая сімпатыя ўкраінцаў да першых асобаў? І што чакаць у беларуска-ўкраінскіх дачыненнях у 2020 годзе? Аркадзь Несцярэнка.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

 

Больш матэрыялаў

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

Ці Польшча рыхтуе ўласныя санкцыі супраць Лукашэнкі? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Каманда Святланы Ціханоўскай зрабіла максімальна ўсё. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці пацягне Лукашэнка дыктатуру, як у Кітаі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міжнародны прарыў Ціханоўскай. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Беларускае пытанне на задворках еўрапейскіх інтарэсаў? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міхэіл Саакашвілі: Пуцін прабуе пазбавіцца ад Лукашэнкі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык