Забалоцце – вёска, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Белсат едзе»


«Белсат едзе» па Гомельшчыне. Вёска Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёну. Яшчэ ў савецкія часы тут жыло каля тысячы чалавек, каля дзвюх сотняў – у 2004 годзе. Вёска трапіла ў зону адсялення пасля Чарнобыльскай катастрофы. Сёння, згодна з леташнімі статыстыкамі, у вёсцы жыве ўсяго 17 чалавек.

«Жывём, як бачыце, жывём. Нікуды не з’язджалі, нікуды не думалі зʼязджаць… Тут карэнных жыхароў засталося 5 семʼяў. Нам няма чаго лепшага жадаць – па 80 гадоў, ну куды ж больш? Няхай вунь дзеці нашыя жадаюць лепшага… Заробак маленькі… Хай бы ён пенсіі мне адняў 100 рублёў, а дзецям дабавіў, во…» – кажа жыхар Забалоцця.

Сяргей Падсасонны выехаў у вёску Забалоцце, каб спытаць яе апошніх жыхароў пра тое, як Чарнобыльская катастрофа змяніла іхнае жыццё, і ці лёгка трываць у адарванні ад вялікага свету.

Увесь сюжэт – у відэа.

belsat.eu