Гарачы каментар За Чыжом паляцяць стрыжы і ўсе астатнія


КДБ пацвердзіла, што затрымала Чыжа за падазрэнні ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах. Чым не дагадзіў Лукашэнку ягоны «гаманец» – у эфіры «Белсату» каментуе Анатоль Лябедзька.Сяргей Падсасонны: Ад любові да нянавісці адзін крок. Што магло здарыцца?Анатоль Лябедзька: Як мінімум, першая выснова, якую можна зрабіць – наколькі ўсё дрэнна ў Беларусі.Не хапае грошай?Мы можам казаць пра гібрыдную версію. Няма нейкага аднаго чынніка, паводле якога арыштавалі Чыжа. Па-першае, бізнес-структура Чыжа перастала плаціць падаткі ў бюджэт у дастатковай колькасці. Гэта не тыя параметры, якія былі раней. Відаць, Чыж перастаў плаціць у капэртах людзям з атачэння Лукашэнкі, якія прызвычаіліся да гэтага. Праз гэта ён пачаў быць нецікавы тым, хто замаўляе палітычнае надворʼе ў Беларусі, ён страціў свой імунітэт.

Па-другое, сваю ролю магла сыграць адмена санкцыяў у дачыненні да Беларусі. У галаву, і не толькі Чыжа, магло прыйсці, што час думаць пра будучыню: Беларусь – гэта краіна для пачатковага накаплення капіталу, асабліва, калі парышся ў лазні з самім Лукашэнкам і гуляеш з ім у хакей. Але для еўрапейскага бізнесу ў Беларусі – умовы непрымальныя. Таму, калі прыадчыніліся дзверы, Чыж захацеў выскачыць з Беларусі, вывесці свой капітал і спрабаваць займацца нармальным бізнесам.

Натуральна, што Лукашэнка не мог на гэта дазволіць, бо за Чыжом пойдуць стрыжы і паляцяць усе астатнія.Раней здаралася, што бізнесоўцаў арыштоўвалі, але ім удавалася адкупіцца. Ці можа так быць і цяпер або ў Чыжа няма чым адкупляцца?Мы ведаем прыклады, калі бізнесоўцы траплялі ў «амерыканку» або «валадарку», плацілі і выходзілі. Я сам сустракаў такіх бізнесоўцаў у «амерыканцы» пасля Плошчы 2010 года. Але калі раней гэта было ад выпадку да выпадку, то сённяшні эканамічны стан такі, што многім бізнесоўцам – нават сярэдняй рукі – трэба задумацца: ніхто ім не дае ніякай гарантыяў, што іхнымі гаманцамі не будуць закрываць дзіркі ў бюджэце. Раней гэта былі выпадкі, цяпер можа стаць сістэмай.Ці гэта не адабʼецца на інвестыцыйным клімаце і не спрычыніцца да адплыву капіталу?Нашыя ўлады прызвычаіліся думаць толькі пра сённяшні дзень – такая стратэгія і тактыка жыцця ў казарме. Пра гэта сёння не думаюць, а тыя, хто думаюць – не маюць смеласці пра гэта сказаць.Крызіс спрычыніўся да змяншэння магчымасцяў зарабляць лёгкія грошы. Але колькасць тых, хто хоча лёгка зарабляць – за гэты час павялічылася.Працяг размовы глядзіце ў нашым відэа.

Глядзі таксама
Каментары