Гарачы каментар З мінулага кастрычніка – ніводнага пратакола ці канфіскацыі


Пра вынікі акцыі прадпрымальнікаў 14 сакавіка ў эфіры «Белсату» разважае Анатоль Шумчанка, лідар Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» і адзін з арганізатараў сённяшняга пратэсту.Сяргей Падсасонны: Якія пасля сённяшняй акцыі вынікі можна падвесці?Анатоль Шумчанка: Ня ведаю – супадзенне або не, але сёння Вярхоўны суд вырашыў адмяніць пастанову Гаспадарчага суду – адмяніць штрафы ды вярнуць тавар ІП Таццяне Паляковай, з якой «Перспектыва» вяла барацьбу разам.Я думаю, што акцыя мела плён перадусім для саміх людзей: прыйсці да Міністэрства па падатках і зборах не ананімна, не з прапановамі, а з патрабаваннямі аб адмене ўказу 222 – для прадпрымальнікаў сёння гэта ўчынак.Ці дастаткова 300 чалавек для таго, каб вас даказваць нешта ўладам?Людзі, на жаль, яшчэ не навучыліся думаць наперад. Мы бачым, што яны ўсё роўна будуць дзейнічаць па факце. То бок, калі будуць канфіскацыі і праверкі – будуць масавыя акцыі пратэсту. Калі будзе як цяпер – то вось такія акцыі і будуць.Я б хацеў сказаць, што з кастрычніка мінулага года, калі ў Полацку былі акцыі па канфіскацыям, да цяперашняга часу не было ніводнага пратакола па адзіным падатку, ніводнай канфіскацыі. Нам, прынамсі, такія выпадкі невядомыя.Глядзіце працяг размовы ў нашым відэаматэрыяле.

Глядзі таксама
Каментары