У паселішчы Эйгерды, што на Гарадзеншчыне, жыве шматдзетная сям’я Чычыных. У Таццяны і Андрэя – 11 дзяцей.
Сужэнцы звярнуліся па дапамогу: замест двух або трох кватэраў іхная сям’я атрымала стары калгасны дом. Да таго ж чацвёра самых меншых дзяцей сям’і Чычыных на рашэнне старшыні сельсавету былі зарэгістраваныя асобна ад бацькоў. Падчас здымак мы даведаліся, што Таццяна Чычын дагэтуль не мае ордэну Маці. Хадайніцтва мусіць сыходзіць ад раённага выканаўчага камітэту. Але, відаць, адзінаццаць дзяцей – не дастатковая падстава для ўзнагароджання жанчыны.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.