Юрый Караеў збіраецца змяняць імідж міліцыі

Юрый Караеў пачаў прызнаваць памылкі міліцыі? Ці так гэта? Не згодны наш глядач з Магілёва Віталь Цітоў. Мужчына распавёў пра інцыдэнт, які здарыўся з ім у гандлёвым цэнтры 10 ліпеня. Чалавек прыйшоў па шампіньёны, а апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Дык ці змяняецца штосьці ў айчыннай міліцыі? Абмяркуем з былым следчым пракуратуры, праваабаронцам Алегам Волчакам.

«…Варта адзначыць, што Юрый Караеў ужо разы два ці тры гаварыў, што ёсць праблемы, што ён адсочвае незалежныя СМІ. Хочацца спадзявацца, што ён створыць нармальную каманду прафесіяналаў, якія б заняліся чысткай і правяралі б факты, выпадкі, відэа нават, перад тым, як накіраваць у суд, хаця б самыя прыехалі, начальства з вобласці, і праверылі б усе матэрыялы. Паверце, з 10 пратаколаў 9 складаюцца няправільна, без доказаў, наабум, абы даць план…»

Працяг размовы – у відэа.

Віталь Бабін belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!