Юрый Губарэвіч – на дэтэктары хлусні. Пра што яго запыталі?

Правяраем прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта дэтэктарам хлусні ў новым праекце праграмы «Давайце разбірацца». Выбары ці байкот? Краў ці не краў? Народны герой ці агент спецслужбаў? У часе выбарчай кампаніі палітыкі закідваюць нас лозунгамі, заклікамі ды абяцаннямі. Мы выведзем іх на чыстую ваду.

Юрый Губарэвіч першы не пабаяўся прайсці правяранне дэтэктарам хлусні. Палітык, кіраўнік руху «За свабоду», лідар апазіцыйных праймерыз адказвае на вострыя пытанні журналіста Змітра Міцкевіча. Ці падманваў ён калі-небудзь сваіх паплечнікаў? Ці верыць Губарэвіч у перамогу на прэзідэнцкіх выбарах? Ці гатовая ягоная кааліцыя прыйсці да ўлады? Палітык патлумачыць, чаму паліграф зафіксаваў хваляванне ў часе адказу на пытанне, ці мае ён рэалістычную эканамічную праграму.

Зміцер Міцкевіч і Юрый Губарэвіч у студыі праграмы «Давайце разбірацца»

Каб мінімізаваць магчымасць тэхнічнай памылкі рэакцыю спадара Юрыя ў часе правярання ацаніў кандыдат псіхалагічных навук Яўген Маліноўскі. Ці пацвердзяць жэсты і міміка палітыка ягоныя словы? Наколькі ён шчыры? Глядзіце ў відэа вышэй.

Праграму «Давайце разбірацца» глядзіце кожны чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

 

Больш матэрыялаў

Міністр Піневіч уцёк ад журналістаў «Белсату»

Атачэнне Лукашэнкі карыстаецца афшорам у Арабскіх Эміратах. Эксклюзіўны каментар тытунёвага алігарха «Белсату»

Выкананне судовага рашэння: Машковіч («Белэнерга») супраць Івашкевіча («Белсат ТВ»)

Нявестка Лукашэнкі ў бізнесе на мільярды

Адкуль багацці Віктара Шэймана?

Як нафтабарон Лукашэнкі хаваецца ад санкцыяў. Расследаванне «Белсату»

«Будаўніцтва на «халяўных» участках». Расследаванне «Белсату»

Бізнес-імперыя Лукашэнкі. Расследаванне «Белсату»