Юры Губарэвіч: Яўка ў пратаколах выбарчай камісіі – 109 чалавек, рэальна прыйшло 11


Выбары ў Палату прадстаўнікоў ідуць поўнаю хадой – яўка за першы дзень склала рэкордныя 4,69 адсотка. Разам з тым назіральнікі фіксуюць і рэкордныя парушэнні.

З фактам завышанай яўкі – ажно ў 10 разоў! – сутыкнуўся старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты Наталлі Гарачкі.

Юрась Губарэвіч, Рух «За Свабоду»:

«На жаль, гэта не адзіны выбарчы ўчастак 107-й выбарчай акругі, дзе я меркаваў, што буду балатавацца, але не быў зарэгістраваны. Мы там праводзім дастаткова моцнае назіранне, і амаль на дзясятку ўчасткаў па выніку дня назірання была зафіксаваная завышаная яўка. І перавышэнні дасягалі больш як у 10 разоў! Участак 571, дзе назіральнік Уладзімір Шыла, паказаў яўку па пратаколах камісіі ў 109 чалавек, хаця рэальна там за ўвесь дзень прайшло толькі 11 чалавек! Я прыехаў на ўчастак, пазнаёміўся са старшынём камісіі, папрасіў пацвердзіць гэтыя лічбы – мне было адмоўлена. Зазірнуў у скрыню, пабачыў там гэтыя сумныя 11 бюлетэняў і натуральна прыняў рашэнне выклікаць міліцыю, бо тое, што адбываецца, інакш, як крымінальным злачынствам нельга назваць. У Крымінальным кодэксе ёсць нават адпаведны артыкул 192, які распісвае тыя парушэнні на выбарах, за якія можна атрымаць турэмныя тэрміны…»

Таксама мы запыталі жыхароў Бабруйску, як яны ставяцца да датэрміновага галасавання.

Працяг – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu