Язэп Драздовіч. Творца беларускага космасу


Мастак, навуковец, настаўнік, творца беларускага космасу Язэп Драздовіч усё жыццё вандраваў, але ўсе ягоныя падарожжы кіраваліся сцежкамі роднага краю.

Ён стварыў серыю неверагодна цікавых і таямнічых касмічных твораў. Распісваў людзям дываны ды шафы дзеля ўдзячнасці за прытулак і кавалак хлеба. Прызямліўся каля роднага засценку назаўсёды, а ў навакольных вёсках людзі зберагаюць ягоныя творы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.