Глядзіце ў наступным выпуску сатырычнага шоу «Вячэрні шпіль»:
- Яшчэ больш Хлусні… Дануты Хлусні (Наташы Багданавай)!
- Чорны шакалад альбо чорная метка? Хто з сусветных палітыкаў страціў пасаду і свабоду пасля візіту да Лукашэнкі?
- Ці пакажа Лідзія Міхайлаўна бюлетэнь Аляксандру Рыгоравічу?
- Менск стане сталіцай ЗША: Рэакцыя простых амерыканцаў у спецрэпартажы Андрэя Муказвонава! (Аляксандра Торна).
- Пуцін хоча паслаць Нурсултана ў космас!
- Кіраўнік Беларусі зазірнуў пад дно.
- Што атрымалася пасля паўторнай зборкі «Тэслы»?
- Сталіцу Казахстана зноў пераймянуюць!
- Міс кандыдат: ці ператворыцца Палата прадстаўнікоў у Палату прадстаўніц?
- Кантузія пры зборы кавуноў. Новы мультфільм!
Сатырычнае шоу «Вячэрні шпіль» глядзіце кожную суботу а 21:15 па менскім часе праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы, альбо на канале YouTube.