Якога лёсу баіцца Лукашэнка? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою


Чэкісцкі план для Беларусі. У чым інтарэс Пуціна?

Аляксандр Лукашэнка працягвае гібрыдную ўнутраную палітыку: з аднаго боку выпускае з-за кратаў сябраў Каардынацыйнай рады, з другога – узмацняе рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. І адбываецца ўсё гэта, відавочна, не без вонкавага ціску. Чаго хочуць ад Лукашэнкі Расея ды ЗША і як ён будзе спрабаваць выйсці з цяперашняй сітуацыі? Высвятляў Зміцер Міцкевіч.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай: Расея выставіла Лукашэнку жорсткія ўмовы

Заходнія дзяржавы ўзгадняюць са Святланай Ціханоўскай свае пазіцыі. Яна будзе прасіць Эстонію склікаць Раду Бяспекі ААН у справе Беларусі, кажа Франак Вячорка, дарадца ў міжнародных справах. За два з паловаю месяцы лідарка дэмакратычнай Беларусі сустрэлася з такой колькасцю заходніх лідараў, з якой Аляксандр Лукашэнка не сустрэўся за шмат год. Як яе інтэнсіўная замежная дзейнасць набліжае вызваленне Беларусі?

У Літве кардынальна мяняецца ўрад. І ён не спадабаецца кіраўніцтву Беларусі

Хутчэй за ўсё, у Вільні будзе самы антылукашэнкаўскі ўрад у свеце. На парламенцкіх выбарах у Літве перамагла кансерватыўная партыя. Ужо цяпер яе прадстаўніца, кандыдатка на пасаду прэм’ера Інгрыда Шыманіце, раскрытыкавала працу міністра энергетыкі адносна байкоту электраэнергіі з БелАЭС. Як можа змяніцца вонкавы курс Літвы ў дачыненні Беларусі? Высвятляла Юлія Лабанава.

У Карабаху не дзейнічае трэцяе перамір’е. Як спыніць вайну?

З пачатку Другой карабахскай вайны мінуў ужо месяц. Якая цяпер сітуацыя ў Нагорным Карабаху і ці ёсць інструменты для завяршэння гарачай стадыі канфлікту ў найбліжэйшай перспектыве, разбіраліся Анастасія Ільіна і Вітольд Рэпетовіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Pavlo Gonchar / Zuma Press / Forum