Які падарунак падрыхтавала Лукашэнку Ярмошына?


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца 30 жніўня 2020 года, акурат у дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі. З ініцыятывай правядзення галасавання ў гэты дзень выступіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. І менавіта 30 жніўня кончыцца тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі.

Паводле Ярмошынай, 30 жніўня – добрая дата для правядзення галасавання, бо напрыканцы лета шмат якія выбарнікі ўжо будуць на асноўным месцы жыхарства ў сувязі з пачаткам навучальнага года. Раней старшыня ЦВК прапанавала правесці парламенцкія выбары сёлета 17 лістапада, Аляксандр Лукашэнка называў іншую дату – 7 лістапада.

Абмяркуем гэтае супадзенне з блогерам Віктарам Малішэўскім:

«Гэта не звычайнае супадзенне, сапраўды, апошні дзень, калі можна назначыць выбары – гэта дзень народзінаў прэзідэнта дзейнага пакуль што. Я б звярнуў увагу на іншае: не Ярмошына назначае дату выбараў. Дату выбараў прэзідэнта ў нашай краіне па Канстытуцыі назначае парламент. А парламенцкія выбары назначае прэзідэнт. Такое ў іх суаднясенне – адзін адному назначаюць выбары. І тое, што прэзідэнт гаворыць, калі будуць выбары, называе пажаданыя даты і ўсё астатняе – гэта, канешне, яго права. Але насамрэч парламент мае ўнікальную магчымасць перайграць прэзідэнта… У нармальнага парламента была б магчымасць перайграць прэзідэнта: сесія ідзе, яны б сабраліся і назначылі сваю дату выбараў, напрыклад, на 30 жніўня гэтага года! І тады прэзідэнт быў бы вымушаны (калі ён хоча «развесці» выбары) назначыць парламенцкія выбары на наступны год…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Калаж з фота: ITAR-TASS, Alexei Filippov / REUTERS, Vasily Fedosenko / Forum