Як зрабіць мару сваёй працай?


Чаго толькі людзі ні робяць, каб іхныя мары здзейсніліся! Нехта набліжае задуманае літаральна потам і крывёю. А хтосьці малюе сваю мрою на аркушы ці робіць фота і вешае на лядоўню, каб яна матэрыялізавалася. Ясна, што ўсе сродкі добрыя, але якія сапраўды працуюць? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Як нямарна марыць?».

Госця ў студыі – Хрысціна Сіўчыкава, вандроўніца і культуролаг, якая здзейсніла сваю мару, нягледзячы ні на што.

  • Як правільна марыць і хацець, каб мары і жаданні здзяйсняліся? Методыкі ажыццяўлення.
  • Актыўныя падарожжы – мера свабоды, мабільнасці, заможнасці, цікаўнасці, паспяховасці?
  • Беларускі «Тэдэкс» як гісторыя матывацыі.
  • Арт-тэрапія і тэорыі здзяйснення мараў.

Які адсотак мараў здзейснілі вы? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.