Як зладзіць сапраўднае палескае вяселле? «Лета ў Аб'ектыве»


У вёсцы Стойлы Пружанскага раёну, Берасцейскай вобласці адбыўся «Вяселле фэст». Пляцоўкай для імпрэзы стала сядзіба «Стулы».

Госці фестывалю акунуліся ў атмасферу сапраўднага вясковага вяселля – з гульнямі, танцамі, беларускім застоллем ды старажытнымі абрадамі. Сёлета «Вяселле фэст» адбыўся ўпершыню і быў прысвечаны традыцыям Палесся. Але арганізатары плануюць зрабіць цэлую серыю фестываляў і рэканструяваць на іх абрады, песні ды танцы розных рэгіёнаў Беларусі.

BB, belsat.eu