Беларускі свет Як жывецца беларусу, які ўцёк ад міліцыі ў Швецыю


У Сёдэртэлье (Södertälje) у прадмесцях Стакгольму жыве чалец суполкі «Беларусы Швецыі» і літаратар Павел Галушка.

«Я з’ехаў таму, што міліцыя не давала жыць, – распавядае ён у праграме «Беларускі свет». – Дагэтуль маці тэлефануюць абсалютна незразумелыя людзі ды пытаюцца: дзе я, што я».

Павел шэсць год працуе персанальным асістэнтам у шведскай кампаніі. Пісаць вершы – ягонае хобі. Выйшла чатыры кнігі, калі не лічыць зборнікі.

«Пішу на расейскай мове, таму што ў свой час мой тата быў кандыдатам у чальцы партыі – гэта быў 1975 год. І яму параілі, што можна напісаць заяву дырэктару школы, што мой сын не будзе вывучаць беларускай мовы. Шкадую цяпер пра гэта, але думкі мае – на расейскай мове».

З 2012 года Павел – чалец Саюзу пісьменнікаў Швецыі. Пра яго распавядае другі сюжэт праграмы «Беларускі свет» (відэа наверсе).

Таксама ў праграме:

  • Беларускія канцэрты на Мангэтане.
  • Гадавіна смерці заснавальніка адзінага ў Польшчы праваслаўнага скіта.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары