Як затрымалі журналістаў “Белсату” у Бабруйску

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Не спыняецца абмеркаванне словаў Аляксандра Лукашэнкі, які абяцаў нагадаць, як расстрэльвалі мірных дэманстрантаў у Андыжане на загад Карымава. Сілавікі дзейнічаюць: затрымалі журналістаў «Белсату», прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзідэнцтва Уладзіміра Няпомняшчых, знік мадэратар тэлеграм-каналу «Страна для жизни». Нашая журналістка Алена Дубовік апісвае падрабязнасці затрымання ў Бабруйску. А генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб рэагуе на небяспечныя словы Лукашэнкі ды заклікае сілавікоў выконваць закон.

Дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог», палітык Анатоль Лябедзька, які некалі быў у камандзе Лукашэнкі, аналізуе сённяшнія праблемы кіраўніка краіны. Пакажам у нашым эфіры і відэазварот мадэратара «Страны для жизни», які прадчуваў сваё затрыманне і зрабіў запіс, які стаўся публічным пры ягоным знікненні. Пра старую практыку ўладаў гаворыць Зміцер Дашкевіч, якога шмат разоў затрымлівалі, судзілі, кідалі за краты. У 2017 годзе ён стаўся фігурантам справы аб масавых закалотах, гэтак званай справы «Белага легіёну». Ці рыхтуюць улады другую серыю гэтай справы? І чаго можна чакаць? Глядзіце наш эфір.

Запрашае Сяргей Падсасонны. Пішыце каментары ды прапановы на наш кантакт – belsat@gmail.com.

Больш матэрыялаў

Улада падзяліла народ на «сваіх» і «чужых»

Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам

Як спыніць фальсіфікацыю выбараў?

«Народ не стрымаць». Беларусы не баяцца АМАПу і выходзяць на вуліцы