Як выкруціцца з інтэграцыі? Вось падказка


«Сакрэтнае відэа» з сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Што адбывалася перад зачыненымі дзвярыма на перамовах пра «глыбокую інтэграцыю»? І чаму гэтыя перамовы завяршыліся так дзіўна? Сатырычнае шоу «Хай так TV» падабралася да разгадкі максімальна блізка!

Таксама ў выданні «Хай так TV»:

  • «Прыбяры за сабой!» – вядоўцы «Хай так TV» запісалі адкрыты зварот да Аляксандра Рыгоравіча.
  • Колькі ў яго бабак і што дазваляюць мацаць толькі яму – новы шчыры кліп МС Халыча!
  • Яе дзяруць, смажаць, а часам могуць і пасадзіць! Вось чаго можна чакаць ад беларусаў, калі ты – бульба!
  • Самы эпатажны папулярызатар беларускасці Піліп Беспамылковы: «Хай будзе і беларускамоўнае порна!»

А ў поўнай версіі праграмы – бонусы:

  • Цярплівага беларуса абрабавалі 19 разоў! Як гэта было.
  • Ідэальная жонка па-беларуску – бар, выцвярэзнік і «апорка» проста ў хаце.
  • Што рабіць, калі да цябе ўладкаваўся мядзведзь?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.