Як выглядаў першы ў гісторыі Савецкае Беларусі антыкамуністычны мітынг?


«У падтрымку перабудовы». Такую назву меў мітынг, які адбыўся ў Менску 30 гадоў таму і быў зарганізаваны Беларускім Народным Фронтам. Гэта быў першы палітычны апазіцыйны мітынг, які асуджаў кіраванне камуністычнай партыі ў былым СССР і савецкай Беларусі.

Пра пачатак палітычнага адраджэння нашае краіны Галіна Абакунчык паразмаўляла з тагачасным сябрам сойму Партыі БНФ і ўдзельнікам мітынгу мастаком Міколам Купавам.

40 тысячаў чалавек без мабільных, сацыяльных сетак і АМАПу. Усё зарганізавана, і галоўнае – з дазволу ўладаў. Як гэта было магчыма?

У той час гэта было магчыма, таму што мы сябе адчувалі ўжо моцнымі, а ўлады хісталіся. Людзі пайшлі, таму што ніхто маўчаць не мог. Прорва ад той падзеі ёсць, але вынік таксама ёсць.

Тады прыйшло 40 тысячаў чалавек. Сёння на масавыя акцыі прыходзіць 400. Чаму? Людзі стаміліся? Рэпрэсіі? Ці перамагла беларуская памяркоўнасць?

Тады, калі прыйшлі 30 гадоў назад, – яны свабоды хацелі. Яны больш не хацелі жыць у гэтым бараку. У нас наперадзе не менш значныя падзеі, таму што людзі ўжо больш не могуць без кіслароду жыць. […] Думаю, што святкаванне 101 гадавіны БНР павінна прайсці там (на стадыёне Дынама – рэд.), таму што гэта знаменуе пераемнасць…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu