Як рэвалюцыя перамагла ў Горадні і што пайшло не так


Рэгіянальны пратэст жывы і цяпер, хаця прыняў больш партызанскія формы. Што цяпер ён з сябе ўяўляе і як яму ўдавалася дасягаць поспехаў, недасяжных пакуль для сталіцы? Гісторыі лакальных рэвалюцыяў Беларусі – у новым выпуску перадачы «Шчыра Кажучы».

Пал час масавых акцыяў у Горадні выканаўчая ўлада стварыла Раду грамадскай згоды з прадстаўнікамі пратэстоўцаў і пачалі публікаваць справаздачы аб перамовах са штабам Ціханоўскай. Прадстаўнікі апазіцыі атрымлівалі свабодны доступ да дзяржаўных СМІ, якія вядуць трансляцыі ў жывым эфіры з акцый за перамены.

Гарадскія ўлады забяспечвалі гэтыя акцыі цэнтральнымі пляцоўкамі, сцэнамі ды электрычнасцю для гукаўзмацняльнай апаратуры. Што праўда, доўжылася гэта пару дзён. Не апошнюю скрыпку тут згулялі страйкуючыя прадпрыемствы гораду.

«26 прадпрыемстваў заявілі і пазней мы маем на пальцах адной рукі пералічаныя, дзе былі канкрэтныя дзеянні. У прынцыпе класічным страйкам назваць гэта нельга, гэта быў ці італійскі страйк – калі праца выконваецца па правілах, ці людзі проста сабатавалі, ці проста казалі, што мы не будзем выконваць гэтую працу. Насамрэч, да класічнага страйку падышлі Гроднажылбуд, і яны абвесці пра гэта, ГроднаАзот, разам з Хімвалакном, Гроднапрамбуд і ў прынцыпе і ўсё. Астатнія гэта былі акцыі пратэсту ў асноўным у абедзенны перапынак», – узгадвае пасля выбарчы падзеі прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч.

Але нават без фактычных страйкаў беспрэцэдэнтныя браджэнні на гарадзенскіх прадпрыемствах выклікалі беспрэцэдэнтную рэакцыю мясцовых уладаў – яны распачалі перамовы.14-га жніўня, калі калона рабочых МТЗ у Менску ўпершыню за час сёлетніх пратэстаў, заняла Плошчу Незалежнасці, каля 20-ці тысяч гарадзенцаў, у сваю чаргу дабраліся да сваёй цэнтральнай Плошчы Леніна.

Да пратэстаў выйшлі кіраўнік Горадні Мечыслаў Гой і начальнік абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі. Апошні раней выбачыўся, ад імя сваіх падначаленых, за гвалт, а мэр гораду, паводле парталу тут.бай, у размовах з людзьмі, назваў сілавікоў звяр’ём і сказаў, што ён з народам, адзначыўшы, аднак, што «ня можа на барыкады».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Спецыяльны госць праграмы «Шчыра кажучы» гарадзенскі гісторык Аляксандр Краўцэвіч патлумачыць ці беларуская рэвалюцыя ламае феадальны лад ці азіяцкую дэспатыю?

Belsat.eu