Як Расея праводзіць інфармацыйныя аперацыі на Захадзе?


«Журналіст у Еўропе заўжды сумняецца, ці ўсю інфармацыю ведае, ці паказаў праблему з усіх бакоў. Гэта расейскі журналіст дзяржаўнага каналу думае перадусім пра тое, наколькі ён асвятліў «лінію партыі» і адстраляўся ў інфармацыйнай вайне. І, напрыклад, нямецкі журналіст пачынае апісваць розныя пункты гледжання, часта не ведаючы, хто той або іншы спікер у Расеі, а гэта можа быць расейскі чыноўнік на заробку» − зазначае Сяргей Сумленны.

Апроч гэтага, у Еўропе актыўна развіваюцца прарасейскія медыі.Паразважаў Сяргей Сумленны і пра тое, хто перамагае ў сітуацыі інфармацыйнай вайны – Украіна або Расея?

«У вайне інфармацыйнай прапаганды, зразумела, перамагае Расея. Бо гэтага нельга рабіць, гэта злачынства. У такой сітуацыі нельга ствараць такое самае Міністэрства прапаганды ва Украіне. Інакш гэта будзе пераход на ўзровень інфармацыйнага бандытызму. На інфармацыйную прапаганду з боку Расеі Украіне трэба адказваць грамадскімі медыямі, моцнаю аб’ектыўнаю інфармацыйнаю палітыкай» − тлумачыць Сяргей Сумленны.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча»ГВ, Belsat.eu