Як прымусіць Лукашэнку да дыялогу. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Ці заўважылі на Захадзе контрсанкцыі Лукашэнкі?

Лукашэнка зноў з кімсьці ваюе, зноў уводзіць рашучыя санкцыі, якіх ніхто не заўважае… Але пры гэтым усё яшчэ моцна трымаецца за ўладу. Пра спробу наступу афіцыйнага Менску на замежным кірунку – разбіраўся Усевалад Шлыкаў.

Беларусам трэба пратрымацца да ўвядзення жорсткіх эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Павел Латушка запрапанаваў антыкрызісны пакет. Адзін з ягоных асноўных элементаў – стварэнне місіі з высокіх прадстаўнікоў Еўразвязу ды Расеі для развязання крызісу ў Беларусі. Былы міністр культуры, а цяпер сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення распавядае якімі будуць новы міністр культуры Анатоль Маркевіч ды Мікалай Карпянкоў на пасадзе віцэ-міністра ўнутраных справаў. Як прымусіць Лукашэнку да дыялогу, ды якімі будуць новыя санкцыі ЗША?

Ціханоўская пазбавіць Лукашэнку грошай?

Паводзіны Лукашэнкі пераконваюць цывілізаваны свет, што са старым дыктатарам нельга звязвацца. Але дзякуючы ўпартым у сваёй пазіцыі беларусам ды іхнай абранніцы Святлане Ціханоўскай удаецца наладжваць дыялог Захаду з прадстаўнікамі новай, свабоднай Беларусі ды атрымліваць усё больш канкрэтнае падтрыманне. На чарговую жорсткую смерць ад рук сілавікоў Святлана просіць адказаць жорсткімі санкцыямі.

Пуцін падтрымаў Пашыньяна. Калі Крэмль пачаў рыхтаваць міратворцаў?

Нагорны Карабах жыве ў новых рэаліях пасля падпісання трохбаковай дамовы паміж Масквой, Ерэванам і Баку. Але жарсці не сціхаюць, прычым як унутры рэгіёну, гэтак і ў заявах асноўных замежных гульцоў. Пуцін заклікае Арменію адмовіцца ад вулічнай палітыкі, а Аліеў ізноў кажа пра турэцкіх міратворцаў у Карабаху. Турцыя не адмаўляе: яе вайскоўцы будуць, але толькі на тэрыторыі Азербайджану. Наколькі стабільным можа быць гэты крохкі мір? І ці варта чакаць новага выбуху канфлікту? Матэрыял Святланы Аўчаровай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum