Як пры Сталіне: Савецкі міф пагражае незалежнасці Беларусі

Пакуль 78 % расейцаў прызнаюць постаць Іосіфа Сталіна станоўчай і адзначаюць, што менавіта пры ім моц Расеі была максімальнай, у Беларусі зноў кажуць пра небяспеку аншлюсу з Расеяй.

У сеціве з’явілася інфармацыя, нібыта з сакрэтнага дакладу, якая сведчыць: усходнія суседзі маюць канкрэтны план паглынання Беларусі. Між тым госця праграмы «Размова Мацкевіча» палітолаг Вольга Харламава лічыць, што сёння ў Расеі няма рэсурсаў, каб адкрыць новы «фронт».

«Калі б вы мне задалі пытанне пра тое, колькі працэнтаў верагоднасці аншлюсу існуе, тры, чатыры, а тым больш пяць гадоў таму, я б сказала 50 на 50 у адпаведнасці з жаночай логікай. За апошнія пяць год з-за падзеяў, якія адбываюцца ў тым ліку і ў нашым рэгіёне, і не толькі ў нашым, верагоднасць вельмі моцна ўпала», – лічыць палітолаг.

Экспертка зазначае, што захапленне савецкім мінулым у Расеі можа сыграць і супраць, і на карысць Беларусі. Чаму? Глядзіце гутарку з палітолагам Вольгай Харламавай у праграме «Размова Мацкевіча».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Санкцыі могуць «з’есці» да 10 % ад ВУП Беларусі

17 верасня – прапагандысцкі хітрык Лукашэнкі

Лукашэнка баіцца народнага гневу ў выніку рэферэндуму

Юрый Дракахруст: Не толькі Лукашэнка мае стальныя часткі

Аркадзій Мошэс: Задача паглынання Беларусі і пазбаўлення яе суверэнітэту ў Крамлі не ставіцца

Якая праца над памылкамі патрэбная, каб перамагчы?

Ці дамовяцца Байдэн і Пуцін наконт Беларусі?

Наколькі балючымі будуць санкцыі?