Як пакараць прапагандыстаў БТ за паклёп?


Праваабаронца Наста Лойка кажа, што па справе «Белага легіёну» дагэтуль вельмі мала інфармацыі.

Яна не выключае, што спіс тых, каму было выстаўлена абвінавачванне і каго затрымалі, можа быць шырэйшы за пералік асобаў, які прыводзяць СМІ і праваабаронцы.

«Калі следства вядзе КДБ, гэта азначае высокі ўзровень сакрэтнасці, таму нам цяжка працаваць па такіх справах», – кажа Наста Лойка.

Незразумелая справа і з артыкуламі, якія інкрымінуюцца. Замест следчых органаў інфармацыю ў грамадства выкідаюць праўладныя прапагандысты.

Якая працэдура прызнання фігурантаў «справы патрыётаў» палітычнымі вязнямі? Чым раней сканчаліся спробы прыцягнуць прапагандыстаў да адказнасці за парушэнне нават дзейнага заканадаўства? Навошта ўладам спатрэбілася страшылка ў выглядзе «справы патрыётаў»?

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».