Аліўе ці куцця? Квас ці «кола»? Гарэлка ці старка? Дэспасіта ці шчадроўка? Як адзначыць Новы год і Каляды па-беларуску, смачна і атмасферна? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Традыцыі і сучаснасць на Каляды і Новы год альбо Як адзначыць па-беларуску!».
Госця ў студыі – фалькларыстка, знаўца калядных таямніцаў Любоў Сівурава.
Таксама ў выданні сюрпрыз – варажба з этнографкай, сяброўкай Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Настай Глушко на прыватнае для Валярыны і Святы Мікалай у гасцях герояў «Прывату»!
Пра галоўныя традыцыйныя беларускія стравы на святочным стале раскажа Аляксей Друпаў, гісторык, навуковы супрацоўнік беларускага музею народнай архітэктуры і побыту.
А як вы любіце адзначаць Каляды і Новы год? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватансці, і пра вас.
Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.