ПраСвет Як міністр Шуневіч глабальна «праславіў» Беларусь. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Міністэрства ўнутраных справаў зноў у цэнтры скандалу. Але гэтым разам міжнароднага. Установа, якой кіруе Ігар Шуневіч, зрабіла скандальную заяву пра ЛГБТ-супольнасць. Брытанская амбасада, якую заатакавала МУС, маўчыць, але тлумачыцца міністр замежных справаў Беларусі. Пра тое, хто насамрэч вызначае вонкавую палітыку ў нашай краіны, – Вольга Жарнасек у «Прасвеце».

Іншыя тэмы праграмы:

«Менскі Дыялог» адной асобы. Які плён прынясе місія Лукашэнкі?

350 адмыслоўцаў з ЗША, Аб’яднанай Еўропы, Кітаю і Расеі. Усіх іх сабрала ў беларускай сталіцы канферэнцыя «Менскі дыялог». Няўрадавы форум, які пры падтрыманні беларускіх уладаў вырас з групы незалежных экспертаў «Ліберальны клуб» мае быць адным з крокаў да рэалізацыі канцэпцыі Аляксандра Лукашэнкі – гэтак званага Хельсінкі-2. Якое пасланне афіцыйны Менскі высылае Захаду? Прыглядаўся Усевалад Шлыкаў.

Пуцін – версія 4.0. Чаго чакаць свету і Беларусі ад Расеі?

Расейскія ўлады рыхтуюцца да правядзення футбольнага чэмпіянату, які ўсе згодна называюць самым палітызаваным. На фоне вялікай спартовай падзеі аналітыкі стараюцца прадказаць, што прынясе свету і Беларусі Пуцін версіі 4.0. Бо пасля Алімпіяды ў Сочы быў захоп Крыму. Рэпартаж Аляксандра Папко.

Прафесар Гантмахер: «Стасункі Пуціна і Лукашэнкі не сяброўскія»

Ці настроены Пуцін ваяваць адкрыта? Пра перспектывы чацвертага тэрміну Уладзіміра Пуціна і тое, ці Лукашэнка грае нароўні з Пуціным, Аляксандр Папко пагутарыў з расейскім эканамістам, прафесарам Яўгенам Гонтмахерам на Еўрапейскім Эканамічным форуме ў польскім Катавіцэ.

Беларускія кнігі выдаюць ва Украіне і ў Расеі. Інтэрв’ю са Змітром Вішнёвым

Сярод беларускай моладзі зʼявілася мода на кнігі на беларускай мове. А беларускія літаратары штурмуюць не толькі паліцы айчынных кнігарняў, але і міжнародныя кніжныя форумы. Што новага прывезлі незалежныя выдаўцы кніг з Беларусі на кірмаш у Варшаву? Якія з беларускіх кніг выдаюць ва Украіне і ў Расеі? На якіх кнігах можна зарабіць а на якіх – не? Сяргей Пеляса паразмаўляў са Змітром Вішнёвым, паэтам і заснавальнікам выдавецтва «Галіяфы».

Глядзі таксама
Каментары