Як майстар з Берасцейшчыны пляце лазу для ўсяго свету


Першаму на Берасцейшчыне майстру пляцення з лазы ўжо 87 гадоў, і ён да гэтага часу займаецца ўлюбёнаю справаю!

Мікалай Валошчык – з адукацыі настаўнік матэматыкі, але ў сталым ужо ўзросце разважыў, што лаза – цікавейшая за лічбы, і стаў рабіць працы, якія разляцеліся па ўсім свеце. Вырабы спадара Мікалая ёсць у Македоніі, Украіне, ЗША, Італіі, Нямеччыне, Канадзе, Швецыі ды ў іншых краінах.