Як магчыма адпачнуць на радзіме?


Шэраг беларусаў планавалі правесці летні адпачынак за мяжою. Але каронавірус змяніў планы нашых суайчыннікаў. Таму мы вырашылі адправіцца на хутар і ў аграсядзібу, каб высветліць, як магчыма адпачнуць на радзіме.

Аграсядзіба «Запаведны востраў» месціцца ў Глыбоцкім раёне, што на Віцебшчыне. Яна раскінулася між двух азёраў: Івязь і Азярко.